Аб прадпрыемстве

Сэрвісна-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Гандлёвы дом Усходні" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе было створана як сэрвісна-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Аўтамабілі-1". У маі 2004 г. прадпрыемства перайменавана ў сэрвісна-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Гандлёвы дом "Усходні" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (РУП "Гандлёвы дом "Усходні").

У 2002 годзе прадпрыемства перададзена ў падпарадкаванне Дэпартаменту па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Гандлёвыя аб'екты прадпрыемства ствараліся ў перыяд з 2003 па 2015 гады. У 2011 годзе яны аб'яднаны ў гандлёвую сетку пад адзінай назвай «Ваш выбар». 

У цяперашні час гандлёвая сетка «Ваш выбар» ўключае 19 крам, якія размешчаны не толькі ў г. Мінску, але і ў абласных цэнтрах: г. Брэст, г. Віцебск, г. Гродна, г. Гомель, г. Магілёў, атаксама ў гарадах Барысаў, Жлобін, Дзяржынск, а таксама адкрыты пляцоўкі па продажы аўтатранспартных сродкаў, звернутых у даход дзяржавы, у гарадах Брэст, Гродна, Гомель, Мінск.

Колькасць прадпрыемства –  658 чалавек.

Асноўнай задачай работы РУП "Гандлёвы дом Усходні" з'яўляецца рэалізацыя маёмасці, звернутай ў даход дзяржавы.

Забяспечаны выхад рознічных падраздзяленняў на ўзровень сучасных патрабаванняў па афармленні інтэр'ераў гандлёвых залаў, аснашчэнні гандлёвым абсталяваннем, камп'ютарызацыі гандлю, культуры абслугоўвання пакупнікоў.

З уводам у эксплуатацыю новых стацыянарных халадзільных камер значна павялічыліся магчымасці прадпрыемства па прыёмцы і захоўванні скорапсавальных тавараў розных тэмпературных груп.

Дзякуючы абнаўленню аўтапарка транспартных сродкаў, аптымізаваны яго характарыстыкі ў частцы мабільнасці, ёмістасці, грузападымальнасці, расходу паліўных рэсурсаў. Павялічыліся магчымасці прадпрыемства па своечасовай дастаўцы канфіскаваных тавараў і транспартных сродкаў. 

З мэтай паляпшэння ўмоў працы работнікаў прадпрыемства былі зроблены рамонтныя работы па ўладкаванні санітарна-бытавых памяшканняў, абсталяваны пакоі прыёму ежы.

Укараненне сістэмы відэаназірання ў розных структурных падраздзяленнях і гандлёвых аб'ектах прадпрыемства спрыяе павелічэнню захаванасці таварнай прадукцыі, правядзенню аналізу дзеянняў абслуговага персаналу пры ўзнікненні канфліктных сітуацый, забеспячэнню пастаяннага кантролю за ходам гандлёвага працэсу.

Мадэрнізацыя праграмна-тэхнічнага забеспячэння дазволіла ўзмацніць кантроль за ходам і тэрмінамі рэалізацыі маёмасці звернутай у даход дзяржавы на ўсіх этапах.